что такое прыназоўнік у беларускай
Меню раздела
статистика посещений
админ сайта
© copyright
Урок-даследаванне
“Прыназоўнік як службовая часціна мовы”
Тэма ўрока : Прыназоўнік як часціна мовы
Развіццёвыя і выхаваўчыя задачы ўрока: садзейнічаць развіццю арфаграфічных навыкаў, вуснай звязнай мовы, стварыць умовы для самастойнай працы і работы ў парах, групах, выхоўваць любоў да роднага краю, да роднай мовы.
Абсталяванне: падручнік, сшыткі, карткі з заданнямі, запісаны на дошцы эпіграф, сігнальныя карткі, вершы пра родны край, схема “Кластар”
Эпіграф: Кароценькі,
у сказах і словазлучэннях
1. Арганізацыйны этап урока (3 – 5 мін)
( Праверка гатоўнасці да ўрока, прывітанне)
— У нашай школе праходзіць Фестываль адкрытых урокаў. Кожны настаўнік прымае ўдзел. Вось і ў нас з вамі сёння такі ўрок. Мы прысвецім яго роднай зямлі, роднай старонцы. Я жадаю вам працаваць сёння старанна, быць уважлівымі, падтрымліваць адзін аднаго, дапамагаць і тады ўсё ў нас атрымаецца. Пажадайце адзін аднаму поспехаў. А пачнём урок з праверкі дамашняга задання.
2. Праверка дамашняга задання ( 10 мін)
— Ці ёсць пытанні па дамашнім заданні? Вы рыхтавалі вуснае выказванне пра часціны мовы. Папрацуем ў групах. Спачатку абмяркуйце план вуснага выказвання ў сваёй групе, а потым адзін прадстаўнік групы будзе расказваць, а ўсе астатнія будуць састаўляць план яго выказвання. Два вучні паспрабуюць разабраць сказы па часцінах мовы. Заданне для іх на падаконніках. Выконваць на тых жа лістках.
Карткі з заданнямі:
Сцяжынка лясная, за рэчкаю хата,
Уранні над лугам плывуць туманы…
Ніколі, Радзіма, чужой не была ты,
Ніколі журбой не прыходзіла ў сны.
Зямля Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс.
(Ацэнка вуснага выказвання, выстаўленне адзнак, праверка сказаў з дапамогай сігнальных картак)
3.Падрыхтоўка да ўспрымання новай тэмы ( 3-5 мін)
А) Тэст “так” ці “не” (з дапамогай сігнальных картак) або ставяць “+ “ “_”
У беларускай мове 10 часцін мовы. +
Самастойных часцін мовы 5. _
Выклічнік не з’яўляецца ні самастойнай, ні службовай часцінай мовы. +
Дзеясловы скланяюцца. _
Нязменных часцін мовы 3. _
Службовыя не маюць самастойнага значэння. +
Б) Адгадванне загадак
1. Спытай мяне: хто ці што гэта?
І я дам назвы ўсім прадметам. (Назоўнік )
2. Я аздабляю вашу мову,
Даю прыметы розным словам. (Прыметнік)
3.Аб сабе сказаць хачу :
4.Маю некалькі ў мове нагрузак служэбных:
5. Без мяне стаяць усе часціны мовы.
6.Я сваёй формы не змяняю,
Спосаб дзеяння абазначаю. (Прыслоўе)
— Колькі часцін мовы мы назвалі? Што іх аб’ядноўвае? Якія яшчэ ёсць часціны мовы?
Прачытайце эпіграф на дошцы і скажыце, якая тэма нашага ўрока?
(Запісваецца тэма на дошцы, а ў сшытках дата і класная работа)
-Ці сустракаліся вы ўжо з гэтай тэмай? Што ведаеце пра прыназоўнік з пачатковых класаў?
4. Тлумачэнне новай тэмы (10 мін)
-Давайце пачнём з назвы. Што яна вам падказвае? ( прыназоўнік сябруе з назоўнікам, стаіць каля яго)
-Праверце сваё выказванне
а) Моўнае назіранне
Край з калыскі любімы,
Каля сцежкі чабор,
Жар асенняй рабіны
У блакіце азёр.
Бор палае на ветры
У сузор’і зарніц…
Як жа край гэты светлы
Нам з табой не любіць?
(Вучні падкрэсліваюць прыназоўнікі разам са словамі, да якіх яны адносяцца, вызначаюць ролю ў сказе, даюць азначэнне прыназоўніку як часціне мовы)
На дошцы састаўляецца кластар:
Прыназоўнік
Агульнае значэнне Марфалагічныя прыметы
Фізкультмінутка для вачэй
Б) Работа па падручніку
-Ці заўсёды прыназоўнік стаіць побач з назоўнікам? Прачытайце параграф у падручніку і знайдзіце адказ на гэтае пытанне.
В) Першаснае абагульненне
-Што мы даведаліся пра прыназоўнік? Як мы гэта даведваліся?
5. Замацаванне новых ведаў (10 мін)
А) Пісьмо пад дыктоўку
Ласкава завём мы сваю Беларусь Радзімай, бо пад яе зоркай нарадзіліся і з маленства ўсё тут стала родным і блізкім. Замілавана завём Бацькаўшчынай, бо на яе жыццядайнай зямлі жывуць нашы бацькі і дзяды.
-Падкрэсліце прыназоўнікі разам з назоўнікамі, выпішыце словазлучэнні з прыназоўнікамі.
(нарадзіліся пад зоркай, стала з маленства, жывуць на зямлі)
Б) Ролевая гульня “У рэдакцыі”
— Уявіце сабе, што вы працуеце ў рэдакцыі раённай газеты. Адзін карэспандэнт напісаў чарнавы матэрыял пра свята вёскі, але захварэў і не паспеў давесці матэрыял да канца. Газета павінна выйсці своечасова. Рэдактар папрасіў вас адкарэкціраваць матэрыял і даць на праверку. Трэба дапісаць скарочаныя словы і ўставіць, дзе не хапае, прыназоўнікі.
Дажджлівае і халодн… надвор’е не перашкодзіла ўрачыстасці, якая пачалася ўскладаннем вянкоў і кветак … помніка загінуўшым … вызваленні вёскі Бастынь.
… падарункамі прыехалі … свята і шматлікія госці. Ваенны камісар … Баранавіч Міхаіл Соц таксама нарадзіўся … Бастыні. Яго прыемна ўразілі станоўчыя перамены … родн… вёсцы. Намеснік Міністра Іван Дырман не забывае … вёску. … гэты раз ён парадаваў землякоў арганізацыяй цудоўн… канцэрта.
Былі … юбілеі вёскі і госці … далёк… замежжа.
-Што ж было б, калі б зніклі прыназоўнікі? Для чаго ж у мове прыназоўнікі?
— Што б хацелася вам напісаць пра сваю вёску? Раскажыце.
6. Заключны этап урока (3 – 5 мін.)
а) Дамашняе заданне
Вывучыць параграф 20 і выканаць практыкаванне 172.
б) Рэфлексія “Незакончаны сказ”
-У мяне сёння атрымалася…
-Я навучылася на ўроку.
— Самым складаным для мяне было…
Дзякуй усім за працу!
Урок падрыхтавала настаўнік беларускай мовы Рылач В.П.
§ 33–1. Прыназоўнік, злучнік як службовыя часціны мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў
Прачытайце тэкст, устаўляючы прапушчаныя словы.
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 10 клас |
Книга: | § 33–1. Прыназоўнік, злучнік як службовыя часціны мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Суббота, 27 Ноябрь 2021, 13:34 |
Оглавление
Правіла
Практыкаванне 336
Прачытайце тэкст, устаўляючы прапушчаныя словы.
Практыкаванне 336-1
Прачытайце сказы, запоўніўшы пропускі.
Практыкаванне 337
Прачытайце тэкст. Падбярыце загаловак у адпаведнасці з яго тэмай.
О, як любіла матуля пячы хлеб! Да хлеба ставілася як да жывой істоты: пя..чотна, з павагай.
Звечара яна прасейвала муку, рабіла закваску ў дзежцы, якую вельмі шанавала: (абы)куды (н..)ставіла, (н..)стукала па ёй. А раніцай матуля з першымі пеўнямі ўставала, запальвала ў печы і шчыравала каля дзежкі. У закваску яна ўлівала свянцонай вады і з малітвай замешвала цеста, (н..)кому (н..)дазваляла грукаць, голасна размаўляць. У печ без (н..)абходнасці (н..)зазірала, каб хлеб (н..)асеў.
Гатовы хлеб матуля вымала з бляшанак, ц..лавала і выстаўляла на засцеле..ай чыстым ручніком лаве ўздоўж сцяны. Верх боханаў змочвала вадой і накрывала ручніком.
Канешне, мы прачыналіся ад сма..нага паху. О, які гэта быў хлеб, хлеб нашага дзяцінства! (Паводле Н. Літвінюк).
Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце напісанне слоў.
Падкрэсліце прыназоўнікі. Вызначце іх разрад паводле паходжання, склоны, з якімі яны ўжываюцца. Назавіце прыназоўнікі, якія ў тэксце ўжываюцца з некалькімі склонамі. Знайдзіце варыянт аднаго і таго ж прыназоўніка. Ад чаго залежыць ужыванне варыянтаў прыназоўнікаў?
Практыкаванне 337-1
Прачытайце тэксты, вызначце іх стыль. Назавіце прыназоўнікі і злучнікі. Вызначце разрады злучнікаў, скажыце, што яны звязваюць.
Ёсць у звычайным незвычайнае,
Вядома, ёсць, і ўсё ж адчайна мы
Шукаем шчасце чалавечае.
А шчасце — гэта кожны дзень,
І кожны сонечны прамень,
І гэты дождж, і гэты верш,
І шчасце ў тым, што ты жывеш,
Шчасце
Спрачаюцца людзі аб тым, што такое шчасце. Але кожны бачыць шчасце па-свойму. І часцей за ўсё шчасцем лічыць чалавек тое, чаго ў яго няма. Няма ў чалавека грошай, і ён упэўнены, што шчасце ў грашах. Іншы бачыць шчасце ў тым, каб быць славутым, вядомым. А для іншага шчасце – быць здаровым, ён, седзячы ў інваліднай калясцы, з зайздрасцю пазірае на людзей, што ходзяць сваімі нагамі і не разумеюць, якія яны шчаслівыя (Паводле Л. Арабей).
● Вызначце, у ролі якіх часцін мовы ўжываюцца выдзеленыя словы.
Практыкаванне 337-2
Прачытайце прыказкі. Назавіце злучнікі. Вызначце іх разрад.
1. На ранняй ралліцы родзіць жыта ды пшаніца, а на позняй ралліцы родзіць кукаль ды мятліца. 2. Работа і корміць, і поіць, і жыць вучыць. 3. То дождж, то якая непагода, а ўсё невыгода. 4. Хоць рукі баляць, але душы лёгка. 5. Калі хочаш хлеб мець, то трэба зямліцы глядзець.
Як адносіны народа да працы адлюстраваліся ў прыказках? Падрыхтуйце паведамленне на тэму «Шчасце ў працы».
Практыкаванне 337-3
Запішыце тэкст, устаўляючы патрэбныя прыназоўнікі і злучнікі.
Д л я д а в е д к і: у, пра, з, па, да, пад, на, ад; і, ці, або.
● Растлумачце напісанне слоў з вялікай літары.
Практыкаванне 337-4
Прачытайце табліцы. Раскажыце аб правапісе прыназоўнікаў і злучнікаў.
складаныя прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў выніку зліцця прыназоўніка з назоўнікам: замест, накшталт і інш.
складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над, з-па-над і інш.
утварыліся ў выніку зліцця прыназоўніка з займеннікам ці словам колькі, столькі: затое, прытым, паколькі, пастолькі
састаўныя злучнікі: таму што, як толькі, як быццам, так што, хіба што
альбо (або), ажно, дый, нібы, нібыта
Практыкаванне 337-5
Прачытайце верш. Запішыце яго, раскрываючы дужкі. Пракаменціруйце напісанне прыназоўнікаў, злучнікаў.
Ярыла зухаваты (з)за аколіц
Павёў вясну-красуню (пад)вянец,
(З)пад тлустага асфальту мегаполіса
Праклюнуўся танюткі дзьмухавец.
І сонейка маленькае нясмела
(На)кволенькай націнцы * запаліў.
Прахожыя па справах спешна крочылі,
Хмурынка (за)ускраіну сплыла.
Мурзаты МАЗ спыніўся (на)узбочыне,
– Знак весні запалаў!
І дзьмухавец адчуў вятрыскі пошчак,
(Да)сонейка пялёсткі расхінуў –
Як разбуджаны паромшчык,
Намацаў верны шлях –
Раскрыйце значэнні слоў зухаваты, аколіца, мегаполіс, пошчак.
● Назавіце словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі. Якую ролю гэтыя словы выконваюць у вершы?
Практыкаванне 337-6
Прачытайце тэкст, устаўляючы патрэбныя прыназоўнікі і злучнікі ў 1-ы і 2-і абзацы. Падбярыце загаловак у адпаведнасці з тэмай тэксту.
Сёння настае эра цяжкай нафты. (Пры)тым дастаць гэтую сыравіну (з)пад зямлі становіцца ўсё цяжэй. Даводзіцца праводзіць цэлыя (спец)аперацыі. Адна (з)іх – (гідра)разрыў пласта. Старую свідравіну (пад)ціскам напаўняюць вадой (і)узрываюць, (каб)дабрацца (да)новых слаёў. Беларусы аднымі (з)першых авалодалі гэтай тэхналогіяй (Паводле Д. Нератава).
Д л я д а в е д к і: у, з, пры, на; але, што, і, бо.
Спішыце трэці абзац, раскрываючы дужкі. Пракаменціруйце правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, складаных слоў.
Зрабіце марфалагічны разбор злучальнага і падпарадкавальнага злучніка, складанага прыназоўніка.
Раскрыйце значэнні слоў радовішча, эра.
Урок по белорусскому языку «Прыназоўнік»
Прыназо ўнік як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля
спрыяць засваенню вучнямі значэння і сінтаксічнай ролі прыназоўніка, які разам са склонавым канчаткам выражае граматычную залежнасць назоўніка, займенніка ці лічэбніка ад іншых слоў у словазлучэнні і абазначае разнастайныя тыпы адносін;
практычна пазнаёміць з ужываннем невытворных прыназоўнікаў у структуры дзеяслоўных, іменных і прыслоўных словазлучэнняў;
удасканальваць уменне выконваць разбор прыназоўнікавага словазлучэння, ставіць сэнсавае пытанне ад галоўнага да залежнага слова, вызначаць сродкі сувязі, а таксама ўстанаўліваць, у састаў якога члена сказа прыназоўнік уваходзіць;
выхоўваць любоў і павагу да роднага краю.
Тып урока: Камбінаваны.
Вітанне. Вызначэнне падрыхтаванасці да заняткаў. Стварэнне эмацыянальнага настрою.
Слова да слова, слова да слова –
Гэта бацькоўская родная мова,
Матчына мова, пяшчотная, чыстая,
Быццам крыніца, жывая, іскрыстая.
Праверка дамашняга задання.
Настаўнік выклівае аднаго вучня, каб той услых зачытаў дамашняе заданне, а ўсе астатнія праверылі. Патрэбна было выпісаць з тэксту знаёмыя службовыя часціны мовы. Другі вучань зачытвае ўласныя назвы, ужытыя ў тэксце.
Прыназоўнікі: пад, па, на, у, пра, да, сярод.
Злучнікі : і, прычым, што, але і.
Уласныя назвы: “Мінск – падарожжа па горадзе”, касцёл Святых Сымона і Алены, Ратуша, манумент Перамогі, Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Уладзімір Караткевіч, максім Багдановіч, Стэфанія Станюта.
Уласныя назвы пішуцца з вялікай літары. У складаных назвах кніг, дзяржаўных устаноў з вялікай літары пішацца першае слова.
Настаўнік: Якія самастойныя часціны мовы вы ведаеце?
Якія службовыя часціны мовы вы ведаеце?
Зараз я прапаную вам размеркаваць нашыя часціны мовы ў два слупочкі: самастойныя (левы бок дошкі) і службовыя (правы бок дошкі).
Настаўнік падымае лісток з напісанай на ім часцінай мовы, а вучні размяркоўваюць у правільны слупок і прымацоўваюць да дошкі.
Самастойныя часціны мовы:
Службовыя часціны мовы:
Устаўце прапушчаныя словы (табліца змешчана на дошцы).
З’яўляюцца ……. …….(асобнымі членамі сказа).
3.Не бываюць …….. …….(асобна членамі сказа).
Могуць ужывацца ……….. (самастойна) ў мове.
4.Ужываюцца толькі разам з ………. ………(самастойнымі часцінамі мовы).
Арфаграфічная хвілінка. Адзін вучань працуе каля дошкі з заданнем на картцы. У астатніх дзяцей карткі ляжаць на партах, і яны гэта таксама запісваюць у сшытак, падбіраючы літары.
На месцы пропускаў устаўце літару або літары.
Брэс…кая крэпасць, лю…кія галасы, салда…кі сон, сакаві…кі вецер, кіргі…кі эпас, вільню…кія сябры, каўка…кія горы, нясві…кі кірмаш, кана…кія турысты, Навагру…кі замак, юна…кі клуб, турыс…кі паход.
Правільны варыянт адказу: Брэсцкая крэпасць, людскія галасы, салдацкі сон, сакавіцкі вецер, кіргізскі эпас, вільнюскія сябры, каўказскія горы, нясвіжскі кірмаш, канадскія турысты, Навагрудскі замак, юнацкі клуб, турысцкі паход.
Настаўнік: Запішыце словы па-беларуску, растлумачце напісанне. Вучні працуюць самастойна, потым па ланцужку правяраюць.
по дорожке – па дарожцы
на нитке – на нітцы
IV . Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт урока, матывацыя вучэбнай дзейнасці.
Сёння на ўроку мы больш падрабязна пазнаёмімся з такой службовай часцінай мовы як прыназоўнік. Вызначым, якую сінтаксічную ролю ў сказе выконвае прыназоўнік.Навучымся ўстанаўліваць, у састаў якога члена сказа ўваходзіць прыназоўнік.
Знаёмства з новай тэмай.
Прыназоўнік – гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам, займеннікам і лічэбнікам ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў словазлучэнні.
Напрыклад, у сказе Шмат прыгожых месцаў ёсць на свеце пры дапамозе назоўніка на выражаюцца прасторавыя адносіны паміж назоўнікам свеце ў М.скл і дзеясловам ёсць: ёсць (дзе?) на свеце.
Прыназоўнікі нязменныя, асобна ўзятыя, яны не з’яўляюцца членамі сказа. Прыназоўнік уваходзіць у састаў члена сказа разам з той часцінай мовы, у спалучэнні з якой ужываецца.
Вучні самастойна перачытваюць тэарэтычны матэрыял падручніка.
Каб уважлівымі быць, трэба трошкі адпачыць.
Раз – падняцца, усміхнуцца, два – сагнуцца, разагнуцца.
Тры – галовы ўверх падняць, на чатыры – паківаць.
Пяць – рукамі памахаць. Шэсць – як я – хутчэй прысесці,
Сем – за парты ціха сесці. Восем – сшыткі падраўняць,
Дзевяць – кніжку ў рукі ўзяць, Дзесяць – будзем працаваць.
Праверка разумення вучнямі новага матэрыялу.
Настаўнік: Звернемся да практыкавання 245. Прачытаем тэкст, вызначым яго стыль і тып, падбярэм загаловак. Выпішам з тэксту 5 словазлучэнняў з прыназоўнікамі (на выбар). Вызначым, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца галоўнае і залежнае словы і ў састаў якого члена сказа ўваходзіць прыназоўнік.
Вучні выконваюць самастойна, а потым разам з настаўнікам правяраюць.
Тып тэксту – апавяданне, стыль – мастацкі.
Магчымыя загалоўкі: “Куцця”, “Святочная вячэра”, “Салодкія ўспаміны”.
Прайшоў (дз) як? у (прын) размовах(наз);
Жывуць (дз) дзе? ля (прын) возера (наз);
Запрошаныя (дзеепрым) з кім? з (прын) жонкамі (наз);
Прыехалі (дз) куды? да (прын) дзядзькі (наз);
Ежу (наз) якую? з (прын)мёдам (наз).
Замацаванне новага матэрыялу.
Настаўнік: Давайце зачытаем верш Янкі Купалы “Бацькаўшчына”(Ляжыць на партах).
З зямлёй і небам звязывае мяне ніць —
Неразарваная веквечна павуціна:
Зямля мяне галубіць, як вернага сына,
А сонца мне душу не кідае туліць,
Яшчэ ў калысцы я наўчыўся з песень сніць
Аб гэтых блізкіх мне, а цесных так мясцінах:
Што роднай нівы я мільённая часціна,
Што зоркі роднай ў сэрцы мне іскрынка тліць.
Так Бацькаўшчыну я здабыў сабе без злосці,
Узрос з яе й чужых з яе не скінуў косці,
Грудзьмі тулюсь к ёй, як да матчыных грудзей.
I калі здзекуецца нада мною хтосьці —
Над Бацькаўшчынай здзекваецца ён маей,
Калі ж над ёй — мяне тым крыўдзіць найцяжэй.
Скажыце, якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш?
Давайце знойдзем усе прыназоўнікі, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым тэксце. Што мы можам сказаць пра іх?
І так, як вы ўжо зразумелі, прыназоўнік — гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам, займеннікам і лічэбнікам ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў словазлучэнні.
Сама назва гэтай часціны мовы паказвае, што прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць пры ім ( пры назоўніку).
Прыназоўнік служыць для сінтаксічнай сувязі слоў у сказе, кіруе формамі назоўніка (займенніка), паказваючы на залежнасць аднаго слова ад другога.
Прыназоўнік уваходзіць у састаў члена сказа разам з той часцінай мовы, у спалучэнні з якой ужываецца.
Настаўнік: практыкаванне 246. Прачытаем тэкст, вызначым яго тып і стыль. А зараз выпішам сказ з аднароднымі членамі, графічна абазначым іх.
Стыль тэксту публіцыстычны, тып – разважанне.
Слова беларускае – жывое, гаваркое, музычнае, напеўнае, непаўторнае.
Настаўнік: Я зачытваю вам словазлучэнні, вы ўважліва іх слухаеце. Калі вы адчуваеце, што словазлучэнне лішняе і не падыходзіць да нашай тэмы – пляскаеце ў далоні. Лішнімі для нас з’яўляюцца тыя словазлучэнні, якія не маюць у сваім складзе прыназоўніка. Дамовіліся?
Адносіцца да азёр, на паўднёвым усходзе, выцякае з возера, выцякае рэчка, рабіла на полі, плошча яго , работа з дрэвам, вялікае возера , прабіраецца ў раку, багатая і чыстая ,сукенка з шоўку,сустрэцца ў нядзелю, зарастаюць раслінамі, сухі і вясёлы , ёсць на свеце, з’явіцца па просьбе, спазніцца па прычыне.
Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
Што новага вы даведаліся пра прыназоўнікі?
Што для вас было самым цікавым на ўроку?
Якое заданне здалося самым цяжкім?
На дошцы ў нас намалявана піраміда з трыма ўзроўнямі.
3 узровень: урок прайшоў удала. Я актыўна ўдзельнічаў у працы класа, з заданнямі справіўся паспяхова. Я вельмі задаволены сабой.
2 узровень: сёння на ўроку не ўсе заданні апынуліся такімі ўжо і лёгкімі. Мне было цяжка, але я справіўся. Я цалкам задаволены сабой.
1 узровень: заданні на ўроку былі занадта цяжкімі. Мне патрэбна дапамога.
Дык колькі ж з нас апынуліся на вяршыні?
Дамашняе заданне, інструктаж па яго выкананні.
§ 33, практыкаванне 248. Дома вы павінны спачатку вызначыць стыль тэксту, асноўную думку. Затым выпісаць з тэксту словазлучэнні, у якіх залежнае слова звязана з галоўным пры дапамозе прыназоўніка, выканаць іх разбор. Абазначыць галоўнае слова, паставіць пытанне да залежнага, вызначыць склон.
План-канспект факультатыўнага занятка «Прыназоўнік як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля»
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 31 г.Бабруйска”
Петрусёва Ганна Леанідаўна, б/к
урока факультатыўнага занятка
Тэма: Прыназоўнік як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля
· спрыяць засваенню вучнямі значэння і сінтаксічнай ролі прыназоўніка, які разам са склонавым канчаткам выражае граматычную залежнасць назоўніка, займенніка ці лічэбніка ад іншых слоў у словазлучэнні і абазначае разнастайныя тыпы адносін;
· практычна пазнаёміць з ужываннем невытворных прыназоўнікаў у структуры дзеяслоўных, іменных і прыслоўных словазлучэнняў;
· удасканальваць уменне выконваць разбор прыназоўнікавага словазлучэння, ставіць сэнсавае пытанне ад галоўнага да залежнага слова, вызначаць сродкі сувязі, а таксама ўстанаўліваць, у састаў якога члена сказа прыназоўнік уваходзіць;
ведаю значэнне прыназоўніка;
знайду прыназоўнікі ў тэксце;
выпішу словазлучэнні з тэксту, зраблю іх сінтаксічны разбор.
Тып урока : вывучэнне новага матэрыялу
Абсталяванне: карткі для работы.
Не цані чалавека … твары,
1. Арганізацыйна-матывацыйны этап
-Добры дзень! Сядайце. Праверце, ці ўсё падрыхтавана да ўрока. Хто сёння адсутнічае? Запішыце дату, словы “класная работа” і тэму ўрока.
2. Работа з эпіграфам
-Дзеці, прачытайце, калі ласка, эпіграф да нашага ўрока.
-Ну што, ці здагадаліся вы, пра якую часціну мовы ідзе гаворка?
3. Пастаноўка мэт і задач урока
-Паглядзіце яшчэ раз на тэму нашага ўрока і скажыце, чым мы сёння будзем займацца. Чаму павінны навучыцца, што павінны ўмець у канцы ўрока?
-Добрыя мэты! Сёння на ўроку мы больш падрабязна пазнаёмімся з такой службовай часцінай мовы як прыназоўнік. Вызначым, якую сінтаксічную ролю ў сказе выконвае прыназоўнік.Навучымся ўстанаўліваць, у састаў якога члена сказа ўваходзіць прыназоўнік.
— Я спадзяюся, што ў нас усё атрымаеца!
4. Назіранне над моўным матэрыялам
Прыназоўнік – гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам, займеннікам і лічэбнікам ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў словазлучэнні.
Напрыклад, у сказе Шмат прыгожых месцаў ёсць на свеце пры дапамозе назоўніка на выражаюцца прасторавыя адносіны паміж назоўнікам свеце ў М.скл і дзеясловам ёсць: ёсць (дзе?) на свеце.
Прыназоўнік паказвае на залежнасць аднаго слова ад другога і служыць для сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні. Галоўным словам у такіх словазлучэннях можа быцьдзеяслоў, радзей – назоўнік, прыметнік, прыслоўе, нават фразеалагізм. Сама назва гэтай часціны мовы нават падказвае, што прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць перад ім. але паміж прыназоўнікам і назоўнікам (ці займеннікам, лічэбнікам) можа стаяць слова або некалькі слоў, якія паясняюць назоўнік: Капалі бульбу. Цэлымі днямі, ад ранняга ранку да позняга змроку, Ганна рабіла на полі.
Прыназоўнікі нязменныя, асобна ўзятыя, яны не з’яўляюцца членамі сказа. Прыназоўнік уваходзіць у састаў члена сказа разам з той часцінай мовы, у спалучэнні з якой ужываецца.
Вучні самастойна перачытваюць тэарэтычны матэрыял падручніка.
Прайшоў (дз) як? у (прын) размовах(наз);
Жывуць (дз) дзе? ля (прын) возера (наз);
Запрошаныя (дзеепрым) з кім? з (прын) жонкамі (наз);
Прыехалі (дз) куды? да (прын) дзядзькі (наз);
Ежу (наз) якую? з (прын)мёдам (наз).
VI. 5. Праверка разумення вучнямі новага матэрыялу
1.Дайце, калі ласка, азначэнне паняццю прыназоўнік.
2. Для чаго служыць прыназоўнік?
3. Што даведваемся пра сінтаксічную ролю прыназоўніка? Ці з’яўляюцца нязменныя, асобна ўзятыя прыназоўнікі членамі сказа?
4.Якія марфалагічныя прыкметы мае прыназоўнік?
5. Разам з якой часцінай мовы ўжываецца прыназоўнік?
Каб уважлівымі быць, трэба трошкі адпачыць.
Раз – падняцца, усміхнуцца, два – сагнуцца, разагнуцца.
Пяць – рукамі памахаць. Шэсць – як я – хутчэй прысесці,
Сем – за парты ціха сесці. Восем – сшыткі падраўняць,
Дзевяць – кніжку ў рукі ўзяць, Дзесяць – будзем працаваць.
7. Замацаванне веда ў
Праца за дапаможнікамі
выкрэсліваць. Перамагае каманда, якая хутчэй справіцца з заданнем без памылак.
для, без, каля, чацвёра
на, гара, стол, прыгожы
пакой, аловак, чысты, праз
сем, адзінаццаць, над, кветка
працаваць, усякі, без, два
з’ехаць, трое, вы, пад
прыгажосць, душа, у, чалавек
дабрыня, за, пры, каля
Падвядзенне вынікаў гульні (абмеркаванне)
-Якую заканамернасць вы заўважылі ў знаходжанні 4 лішняга? (прыназоўнік сярод іншых
Настаўнік: Я зачытваю вам словазлучэнні, вы ўважліва іх слухаеце. Калі вы адчуваеце, што словазлучэнне лішняе і не падыходзіць да нашай тэмы – пляскаеце ў далоні. Лішнімі для нас з’яўляюцца тыя словазлучэнні, якія не маюць у сваім складзе прыназоўніка. Дамовіліся?
Адносіцца да азёр, на паўднёвым усходзе, выцякае з возера, выцякае рэчка, рабіла на полі,плошча яго, работа з дрэвам, вялікае возера, прабіраецца ў раку, багатая і чыстая,сукенка з шоўку,сустрэцца ў нядзелю, зарастаюць раслінамі, сухі і вясёлы, ёсць на свеце, з’явіцца па просьбе, спазніцца па прычыне.
VI. 8. Падвядзенне вынікаў урока
1.Дайце, калі ласка, азначэнне паняццю прыназоўнік.
2. Для чаго служыць прыназоўнік?
3. Што даведваемся пра сінтаксічную ролю прыназоўніка? Ці з’яўляюцца нязменныя, асобна ўзятыя прыназоўнікі членамі сказа?
4.Якія марфалагічныя прыкметы мае прыназоўнік?
5. Разам з якой часцінай мовы ўжываецца прыназоўнік?
— Я дакладна ведаю, якое значэнне мае прыназоўнік.
— Прыназоўнік ужываецца толькі з назоўнікам, займеннікам, лічэбнікам.
— Я з лёгкасцю знайду прыназоўнік у тэксце.
— Я магу выпісаць з тэксту словазлучэнне з прыназоўнікам.
— Прыназоўнік у тэксце выконвае самастойна пэўную сістаксічную ролю.
Што для вас было самым цікавым на ўроку?
Якое заданне здалося самым цяжкім?
На дошцы ў нас намалявана піраміда з трыма ўзроўнямі.
3 узровень: урок прайшоў удала. Я актыўна ўдзельнічаў у працы класа, з заданнямі справіўся паспяхова. Я вельмі задаволены сабой.
2 узровень: сёння на ўроку не ўсе заданні апынуліся такімі ўжо і лёгкімі. Мне было цяжка, але я справіўся. Я цалкам задаволены сабой.
1 узровень: заданні на ўроку былі занадта цяжкімі. Мне патрэбна дапамога.
Дык колькі ж з нас апынуліся на вяршыні?
Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.